Урок па прадмету «Мая радзiма — Беларусь» Тэма: «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды».

0

Мэты: 

1) Пазнаёмiць  вучняў з роляй, якую адыграў ў  гісторыі вялікі князь Яраслаў — сын Рагнеды. 

2) Садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, з дапамогай выканання заданняў. 

3) Выхоўваць у дзяцей разуменне агульнасці лёсу трох братніх славянскіх народаў — беларускага, рускага, украінскага.

Абсталяванне: Метадычныя рэкамепдацыі да новага вучэбнага дапаможніка. Пачатковая школа.  № 8, 2002. Карткі. схема: Князь Яраслаў: военачальнік, асветнік, сын Рагнеды. Склаў законы. Пабудаваў храм.  

   

Афармленне класнай дошкі:

Дата

11 стагоддзе

Гарады

Кіеў

Ноўгарад

Полацк

Паняцці І назвы

Закон «Руская Праўда»

Храм Святой Сафіі

Ход урока

Арганiзацыйны момант:

— Сядайце. Як ваш настрой? Давайце усмiхнемся адзiн аднаму, каб ён стау яшчэ лепей. 

2. Праверка дамашняга задання: Клас слухае паведамленне пра Рагнеду, якое дзеці рыхтавалі дома.

3. Падрыхтоука да вывучэння новага матерыялу: Увага вучняў звяртаецца на класную дошку. Вы ведаеце што гэта на дошцы? Тады паслухайце ўважлiва i даведаецеся, а потым мы выканаем заданнi.

4. Вывучэнне новага матерыялу: Падручнiк старонка 40 – 41. Слоунiкавая праца: Кiеўская Русь, закон, пакаранне, сварка. Значэнне слоу высвятляецца з вопыту вучняу, кантэксту i так далей. 

5. Фiзхвiлiнка

6. Замацаванне матэрыялу

— Зарас яшчэ раз праглядзiце тэкст на старонках 40 — 41 самастойна. Разглядзiце малюнак на старонцы 41. Заданне 1. Запішыце вывучаныя гістарычныя паняцці і вусна растлумачыць іх сэнс. Заданне 2. Злучыць імёны з назвамі гарадоў:

Рагвалод  Полацк

Уладзімір  Кіеў

Яраполк    Ноўгарад

Рагнеда

Ізяслаў        Заслаўе

— Успомніце, у якім стагоддзі жылі Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў (10ст.). Колькі ў Рагнеды было дзяцей (тры сыны і дзве дачкі).

7. Сiстэматызацыя вывучанага: Лагічнае заданне: Чаму Яраслава называлі Мудрым? Расскажыце падрабязна.

 8. Падвядзенне вынiкау: Аб чым мы сёння даведалiся? Што вам найбольш запомнiлася, спадабалася?   

9. Рэфлексiя: Цi было вам цiкава на уроку? Хто думае што працавау добра, падымiце руку. Хто думае што павiнен прыкласцi больш намаганняу для добрага вынiку? Чые адказы вам спадабалiся? 

 10. Дамашняе заданне: Запiшыце у дзённiках старонка 40 — 41 чытаць, адказваць на пытаннi.

11. Ацэнка дзейнасцi вучняу.

 

Leave A Reply

Your email address will not be published.