Урок па прадмету «Мая радзiма Беларусь» Тэма: «Маўклівыя сведкi мiнуўшчыны».

0

Мэты: 

Пазнаёмiць  вучняу з мауклiвымi сведкамi мiнуушчыны.

Фармiраваць уменне складаць кароткае апiсанне па гiстарычнай iллюстрацыi.

Развiваць творчае уяуленне.

Выхоуваць звычку уважлiва слухаць таварышау.

Абсталяванне: I.Саверчанка, Зм. Санько 100 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. Мiнск 1993, С. 2., Пра герб i сцяг. Мiнск, 1993.

1. Арганiзацыйны момант: Добрай ранiцы, сядайце. Як ваш настрой? Давайце пацягнемся, падымем ручкi дагары, пакiнем сон у мiнулым i пачнем бадзёра працаваць, каб спадабацца самiм сабе i дарослым. 

2. Праверка дамашняга задання: Адкажыце, што такое стужка часу? Якiя адзiнкi вымярэння часу ужываюцца у гiсторыi?

3. Падрыхтоука да вывучэння новага матерыялу: А цяпер падумайце, паспрабуйце уявiць i адкажыце, што можна зрабiць з прастым камнем? Добра, а зарас паслухайце уважлiва, я прачытаю вам што ж яшчэ рабiлi з камямямi.

 4. Вывучэнне новага матерыялу: Падручнiк старонка 24 – 27. Яшчэ ёсць такое азначэнне. Курганы – гэта земляныя насыпы над старажытнымi магiламi. Даужынёй 5- 10 метрау, вышынёй  1–2 метры. Сустракаюцца пераважна скапленнямi. 

Слоунiкавая праца: летапiс, ледавiк, нябожчык, вагi (весы). Значэнне слоу высвятляецца з вопыту вучняу, кантэксту i так далей.

5. Фiзхвiлiнка: зрабiце выгляд як быццам трымаеце у руках маленькiя каменьчыкi i перабiраеце iх. Цяпер абдымiце рукамi вялiкi валун. Яшче раз. Пахадзiце вакол валуна. Паглядзiце удалеч на вялiкiя курганы. Абвядзiце вачыма земляны насып. 

6. Замацаванне матэрыялу: Зарас яшчэ раз праглядзiце тэкст на старонках 24 27 самастойна. Разглядзiце малюнак на старонцы 25. Апiшыце валун, якi бачыце на iлюстрацыi. Што яшчэ людзi пiсалi на валунах? Чаму да некаторых камянёу ставiлiся з пашанай? Якая даужыня самага вялiкага камня? Для чаго яшчэ выкарыстоувалi валуны? Для чаго насыпалi курганы? Як мы ушаноуваем памяць сваiх продкау? 

 7. Сiстэматызацыя вывучанага: Што мы адносiм да мауклiвых сведкау мiнуушчыны? Якая пахавальная традыцыя дайшла да нашых дзён? (успамiнаць нябожчыкау) Калi мы гэта робiм? (вясной (радунiца), восенню (дзяды))

 8. Падвядзенне вынiкау: Аб чым мы сёння даведалiся? Што вам найбольш запомнiлася, спадабалася?   

9. Рэфлексiя: Цi было вам цiкава на уроку? Хто думае што працавау добра, падымiце руку. Хто думае што павiнен прыкласцi больш намаганняу для добрага вынiку? Чые адказы вам спадабалiся? 

10. Дамашняе заданне: На сераду 16 лютага запiшыце у дзённiках старонка 24-27 чытаць, адказваць на пытаннi.

11. Ацэнка дзейнасцi вучняу.

 

Leave A Reply

Your email address will not be published.