Тэма: Васіль Хомчанка. Трывожны чамадан.
Канспект урока па беларускаму чытанню. 4 клас
Мэты:
1) Пазнаёміць дзяцей з апавяданнем В. Хомчанкі “Трывожны чамадан”.
2) Развіваць аналітыка-сінтэтычнае мысленне пры правядзенні аналізу тэкста.
3) Выхоўваць жаданне дапамагаць родным.
Ход уроку:
1) Арг. Момант:
— Добрай раніцы. Сядайце. Сённяшні дзень мы пачынаем з уроку беларускага чытання. Мы будзем чытаць цікавае апавяданне, таму прыгатуйцеся слухаць уважліва і старанна працаваць.
2)Праверка дамашняга задання:
— Але перад тым, як пазнаёміцца з новым апавяданнем, давайце паслухаем, як вы падрыхтавалі пераказ. (Элла, Міша, Каця, Юра, Жэня пераказваюць увесь тэкст, Даша, Улад палову, Коля частку)
3) Уводная гутарка:
— Сёння мы будзем знаёміцца з апавяданнем дзіцячага пісьменніка Васіля Хомчанка “Трывожны чамадан”. Гэта цікавае апавяданне і я спадзяюся, што яно вам спадабаецца.
4) Першачнае ўспрыманне:
— Я зараз вам яго прачытаю, а вы паслухайце ўважліва, каб потым змаглі адказаць, чаму Васіль Хомчанка назваў гэта апавяданне “Трывожны чамадан”. (Настаўнік выразна чытае апавяданне)
Паўза.
5) Першасны сінтэз:
Так чаму Васіль Хомчанка назваў гэта апавяданне “Трывожны чамадан”?
Таму што тут расказваецца аб чамадане, які бацька Міхалкі браў па трывозе. Яно вам спадабалася?
Да. Чым?… У які момант вам было сумна, у які радасна?… Чаму?…
6) Другаснае успрыманне:
— Зараз уважліва прачытайце апавяданне пра сябе, каб здолець хутка арыентавацца ў тэксце і адказвать на пытанні.
7) Фізхвілінка.
8) Аналіз апавядання:
(Слоўнікавая работа: картовы чахол – баваўняны, (рус. хлопчатобумажный), вечка – верхняя часка чамадана; кухар – той, хто гатуе стравы, повар;пагаліцца – пабрыцца, шкарпэткі (рус. носки); відэлец (рус. вилка); падкаўнерык (рус. подворотничок) шыечча з белай баваунянай тканіны пад каўнер вайсковай кашулі; насоўка – насавая хустачка)
— Аб чым гэтае апавяданне?
— Аб чамадане.
Чаму Міхалка назваў чамадан трывожным?
Бацька Міхалкі браў па гэты чамадан з сабой ад’яджаючы па трывозе.
— Знайдзіце ў творы пералік рэчаў,якія ляжалі ў чамадане… Чаму якраз гэтыя рэчы былі там?… Прачытайце, для чаго яны маглі спатрэбіцца…. Кім быў Міхаськін бацька?… Чаму ён загадзя збіраў свой чамадан?… Чаму Міхалка паклаў у чамадан канверты?… Знайдзіце радкі, якія сведчаць пра Міхалкаву любасць да бацькі… Прачытайце пісьмо, якое прыслаў Міхалку тата… Чаму ўзрадаваўся Міхалка, калі прачытаў пісьмо?…
9) Падвядзенне вынікаў:
Гэтае апавяданне навучыла вас чаму-небудзь?
Да.
Чаму.
Што трэба шукаць, чым можна дапамагчы родным, што прыемнае зрабіць, каб яны узрадаваліся і вам таксама было прыемна.
Дамашняе заданне. Якасная ацэнка дзейнасці вучняў.
спасибо!!очень помогло))