Об авторе

Страна, город:
Беларусь
Баллы: 13,558

* Скачивание материалов доступно только зарегистрированным пользователям.

You are here

Тэма: Канчаткі прыметнікаў у творным і месным склонах. 4 клас

up
Проголосовали 216 пользователей.

Мэты:

1) Фарміраваць веды аб правапісе канчаткаў прыметнікаў творнага і меснага склонаў.

2) Развіваць уменне аналізаваць моўны матэрыял і рабіць на ім высновы.

3) Актывізаваць слоўнікавы запас пры падборы прыметнікаў у словазлучэннях.

Абсталяванне: карткі

Канчаткі прыметнікаў

Т. скл.

муж., ніякі род                     -ым, -ім

жан. род                               -ай, -ой, -яй або –аю, -ою, -яю

 

М. скл.

муж., ніякі род                    -ым, -ім

жан. род                              -ай, -ой, -яй

 

Ход уроку:

Арганізацыйны момант:

- Сядайце, калі-ласка. Які ў вас сёння настрой? На самой справе настрой ва ўсіх выдатны, але некаторыя гэтага яшчэ проста не заўважылі. Давайце паспрабуем адкрыць у сябе гэтую весялосць. Для гэтага мы проста павінны ўважліва слухаць і са здавальненнем выконваць заданні. Гэта абавязкова атрымаецца. Вам падамаецца, калі усё атрымоўваецца? Тады пачнем. 

Актуалізацыя патрэбных ведаý:

Адкажыце, калі-ласка, што мы вывучалі на мінулых уроках беларускай мовы? 

Канчаткі прыметнікаў у розных склонах.

А хто можа сказать, якія склоны мы ўжо прайшлі? 

Н., Р., Д., В.

А ці ёсць яшчэ якія-небудзь склоны? 

Ёсць.

Якія? 

Т., М.

Хто ўжо здагадаўся, з чым мы будзем знаёміцца сёння?…

 Сёння мы будзем знаёміцца з канчаткамі прыметнікаў у Т. і М. склонах.

- Так, але спачатку давайце праверым, як вы выканалі дамашняе заданне і ўспомнім мінулы матэрыял.

3. Праверка дамашняга задання:

(Практыкаванне 196)

- Вам трэба было паставіць прыметнікі ў Д. скл. і перакласці словазлучэнні на рускую мову. (Осеннему ветру, летнему утру, позднему вечеру, морозной ночи, холодному ветру)

- Давайце ýспомнім, якія канчаткі маюць прыметнікі 

мужчынскага і ніякага роду ў Д.скл.: -ому, -аму, -яму (вялікаму дому)

жаночага роду ў Д. скл.: -ой, -ай, -яй                             (ласкавай маці)

мужчынскага роду у В.скл.: -ога, -ага, -яга                    (разумнага хлопчыка)

ніякага роду ў В.скл.: -ое, ае, яе                                      (жаданае сонейка)

жаночага роду ў В. скл.: -ую, -юю                                  (вясёлую дзяўчынку)

Вывучэнне новага матэрыялу:

работа са слоўнікавым матэрыялам:

(старонка 117 практыкаванне 202)

Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае верш) 

Як вы думаеце, чаму Ніл Гілевіч лічыць, што уставаць трэба рана? 

Каб усё паспець.

 Убачыць, як прачынаецца прырода.

- Пачытайце пра сябе. Знайдзіце і назавіце прыметнікі творнага склону. Вызначце іх род і канчатак…

Скажыце, а якія яшчэ бываюць сонца, вецер, дзень? …

Прыдумайце да іх прыметнікі….

- Прыдумайце, калі-ласка прыметнік жаночага роду і пастаўце яго ў творны склон. (якаснай рэччу, шкляной вазай, вясенняй кветкай) Назавіце канчатак….

- Паглядзіце яшчэ раз на практыкаванне, успомніце прыметнікі, якія вы называлі і скажыце, якія канчаткі маюць прыметнікі м., н., ж. роду ў творным склоне.

разбор правіла:

- Зараз давайце прачытаем правіла на старонцы 117 і паглядзім, якія канчаткі мы яшчэ не назвалі. (Чытаюць, раздаюцца карткі) Праглядзіце картку. Хто яшчэ раз скажа, якія канчаткі маюць прыметнікі ў Т. скл., можаце падглядваць на картку. 

Хвілінка чыстапісання:

- Усе запомнілі, тады адгарніце сшыткі. Запішыце 16 лютага, класная работа. Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць “ý”, “і”.

Замацаванне вывучанага:

- Старонка 118 практыкаванне 204. Дапішыце ў сказы назоўнікі з прыметнікамі, пастаўце іх у творным склоне. Абазначце канчаткі прыметнікаў. (Дзеці выконваюць пісьмова. Каментыруюць па-чарзе)

- Старонка 117 практыкаванне 203. Прачытайце заданне. Выконваем самастойна. З адным са словазлучэннем складзіце сказ.

Гімнастыка для вачэй.

Вывучэнне новага матэрыялу:

работа са слоўнікавым матэрыялам:

(старонка 119 практыкаванне 207)

Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае верш) 

Як вы думаеце, чаму аўтар называе сваю страну плюшавай?…

- Прачытайце. Вусна вызначце род і склон прыметнікаў, назавіце іх суфіксы і канчаткі….

- З канчаткамі якога склону супадаюць канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне?…

- З канчаткамі якіх склонаў супадаюць канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў месным склоне?…

- Паглядзіце яшчэ раз на практыкаванне і скажыце, якія канчаткі маюць прыметнікі м., н., ж. роду ў месным склоне.

разбор правіла:

- Зараз давайце прачытаем правіла на с. 119 і паглядзім ці правільна мы сказалі. Праглядзіце картку. Хто яшчэ раз скажа, якія канчаткі маюць прыметнікі ў М. скл., можаце падглядваць на картку. 

Замацаванне вывучанага:

- Старонка 120 практыкаванне 209. Прачытайце. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вусна вызначце склон прыметнікаў. Выконваем разам.

Падвядзенне вынікаў:

- Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку….

- Назавіце канчаткі прыметнікаў Т. скл….

- Назавіце канчаткі прыметнікаў М. скл….

- Хто знайшоў сабе выдатны настрой? А хто жадае, каб яго настрой быў яшчэ лепш? М.б. ён падымецца на наступным уроку. Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне: старонка 120 практыкаванне 210. Вам трэба будзе паставіць прыметнікі ў патрэбным склоне і абазначыць іх род, склон.

Якасная адзнака працы вучняў.