Об авторе

Страна, город:
БеларусьГродненская областьВороново
Баллы: 40

* Скачивание материалов доступно только зарегистрированным пользователям.

You are here

Конспект урока математики "Дзеянні з лікамі, атрыманнымі ў выніку вымярэння" ( с презентацией)

up
Проголосовали 127 пользователей.

Тэма: Дзеянні з лікамі, атрыманнымі ў выніку вымярэння.

Мэта: адпрацаваць навыкі выканання дзеянняў з рознымі велічынямі.

Задачы:

Садзейнічаць фарміраванню ўмення выконваць арыфметычныя дзеянні з лікамі, атрыманымі ў выніку вымярэння;

Спрыяць развіццю ўмення прымяняць атрыманыя веды на практыцы;

Вучыць арыентавацца ў назвах мер даўжыні, масы, часу;

Садзейнічаць фарміраванню слыхавога і зрокавага ўспрымання, развіццю мовы, увагі і мыслення;

Стварыць умовы для развіцця пазнавальнай цікавасці, прывіваць дысцыпланаванасць і ўмення працаваць самастойна, у пары.

Абсталяванне: падручнікі, карткі з заданнямі, праектар для дэманстрацыі прэзентацыі, камп’ютары для выканання практыкаванняў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант.

-Сёння мы адпраўляемся ў дарогу – у дарогу да Васьмёркі. Каб дайсці да яе, вам неабходна будзе пераадолець шмат цікавых і нават часам складаных перашкод. Я жадаю вам пазнавальнай, вяселай і карыснай дарогі. У добры шлях!

 

2. Вусны лік.

-Неабходна рашыць прыклады, выбраць адказы і прыкрапіць іх да адпаведных прыкладаў:

120:10=                           340+1=

50*3=                               5:5=

40+4=                               360*1=

700:10=                            250+10=

-Размясціце атрыманыя адказы ў парадку ўзрастання.

-Што такое ВЕЛІЧЫНІ? (лікі, атрыманыя пры вымярэнні).

-Успомніце, што мы вымяраем і ў якіх мерах? (СЛАЙД 1).

-Звярніце ўвагу на малюнкі. Як вы лічыце, якія прадметы тут лішнія і чаму? (СЛАЙД 2)

3.Слоўнікавая работа. 

–А што гэта за прыбор? Для чаго ён патрэбен?(СЛАЙД 3) 

– БЯЗМЕН.

-Давайце вызначым пры дапамозе бязмена, якую ж масу ведаў вы носіце ў школу (узважыць партфель).

Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?

4. Асноўная частка. Работа на картках (дыферэнцыяцыя)

1. Выпісаць толькі тыя лікі, якія атрыманы пры вымярэнні дзвумя мерамі:

3м50см; 30мм; 1дм5см; 45кг; 250г; 7кг500г; 1ц; 9г; 1г45мін; 14г30мін; 2т600кг

 

 

 

2.Выпісаць тыя лікі, якія атрыманы пры вымярэння велічынь:

400м; 90г; 38 пакетаў; 6см5мм; 7 апельсінаў; 22 гады; 7000; 60с; 59км; 340 кватэр; 800т; 12 мес; 27км5м.

(СЛАЙД 4) – праверка.

Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?

ФІЗХВІЛІНКА    (СЛАЙД 5). –вымяраць можна не толькі прадметы. Давайце прыкладна вызначым ваш рост адносна той тога. –Хто з вас вышэйшы, а хто ніжэйшы? (параўноўваюць свій рост адносна той тога)

Замацаванне. Праца ля дошкі.

-Неабходна перавесці з адной велічыні ў другую (па чарзе да дошкі, запісваюць пад дыктоўку, рашаюць з каменцірваннем)

4м=…см                       5т=…кг                             3г=…мін

4*100см=400см        5*1000кг=5000кг        3*60мін=180мін

 

6км=…м                        4мін=..с                          2ц=…кг

6*1000м=6000м        4*60с=240с                   2*100кг=200кг

Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?

7.Праца за камп’ютарамі. Выкананне тэставага задання.

-Хачу паглядзець, як вы умееце працаваць самастойна і як вы засвоілі дадзеную тэму. Калі ласка, сядайце да камп’ютараў і выканайце некалькі практыкаванняў для замацавання.

Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?

8.Праца па падручніку. Рашэнне задачы.

-Адкрыйце падручнікі на стар.39. Задача пад №2. Чытае Уладзік. (СЛАЙД6)

9ц80кг+3ц20кг=13ц (2бр.)

9ц80кг+13ц=22ц80кг(дзве бр.)

Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?

9.Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока.

-ці дайшлі вы да 8? Што вам перашкаджала на шляху? Якія цяжкасці ўзніклі? Што было найбольш легкім, цікавым?

-Дзякуй за выдатную працу.

 

 

 

 

 

 

Комментарии

спасибо большое!

 
Vulnerability Scanner